27 лiстапада 2024, Серада, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітзняволенаму Францкевічу не далі спаткання з маці

2
Палітзняволенаму Францкевічу не далі спаткання з маці

Кіраўніцтва Івацэвіцкай калоніі № 22, дзе адбывае пакаранне актывіст Аляксандр Францкевіч, праінфармавала вязня аб тым, што яму адмовілі ў сустрэчы, якая прызначалася на 4 мая.

Як паведаміла ягоная маці Тацяна, пра гэта яна даведалася толькі ўвечары 26 красавіка, аднак прычыну адмовы ёй не паведамілі. Адвакат Францкевіча паспрабуе гэта высветліць ў бліжэйшы час. У Аляксандра 6 мая - дзень народзінаў і маці хацела павіншаваць яго з гэтай падзеяй, піша ПЦ «Вясна».

Доўгатэрміновае (трое сутак) спатканне з блізкімі прадастаўляецца паводле Крымінальна-выканаўчага кодэксу і можа быць адмененае за парушэнне рэжыму адбывання пакарання. Аднак у Францкевіча такіх парушэнняў не было.

Нагадаем, Аляксандра Францкевіч асудзілі 27 мая 2011 года адразу па некалькіх артыкулах (ч.2 арт. 351 КК (наўмыснае знішчэнне кампутарнай інфармацыі), і ч.2 арт.339 КК (злоснае хуліганства) да 3 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках