27 лiстапада 2024, Серада, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў і Зміцер Бандарэнка сустрэліся з амбасадарам Швецыі

10
Андрэй Саннікаў і Зміцер Бандарэнка сустрэліся з амбасадарам Швецыі

Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і ягоная давераная асоба Зміцер Бандарэнка сустрэліся з амбасдарам Швецыі ў Беларусі Стэфанам Эрыксанам.

Ён першым з амбасадараў Еўрапейскага звяза вярнуўся ў Менск пасля амаль двухмесячных кансультацый, перадае «Радыё Рацыя».

Па словах Бандарэнкі, сустрэча адбылася ў адной з менскіх кавярань:

- Мы там былі на невялікім прыёме адносна ад'езду аднаго з польскіх дыпламатаў. Ну і там быў Стэфан Эрыксан. Вось я з ім і пагаварыў крыху. Я хачу сказаць так: калі прыезд еўрапейскіх амбасадараў будзе спрыяць вызваленню маіх зняволеных таварышаў, якія ўсё яшчэ знаходзяцца за кратамі, то гэта добра. Калі не будзе спрыяць, то гэта дрэнна.

Зараз, паводле беларускіх праваабаронцаў, у турмах і калоніях краіны знаходзіцца, як мінімум, 13 палітычных зняволеных.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках