27 лiстапада 2024, Серада, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ханэс Свобада: Спартовыя святы і парушэнне правоў чалавека несумяшчальныя

13
Ханэс Свобада: Спартовыя святы і парушэнне правоў чалавека несумяшчальныя

Кампанія за перанос ЧС па хакеі з Беларусі набірае абароты.

Аўстрыйскі палітык, кіраўнік фракцыі Еўрапарламента «Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў», дакладчык па Расеі Ханэс Свобада звярнуўся да сваіх калегаў-дэпутатаў, а таксама да кіраўніцтва аўстрыйскай нацыянальнай федэрацыі хакея, спартоўцаў і заўзятараў з заклікам выступіць супраць правядзення чэмпіянату свету - 2014 у Менску.

Заява зробленая напярэдадні майскага Кангрэса МФХ ў Хельсінкі, на якім будзе разглядацца пытанне аб месцы правядзення Чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе, перадае «Радыё Свабода».

Ханэс Свобада нагадаў пра стан правоў чалавека ў Беларусі і адзначыў, што хакей, які ў Беларусі вельмі шчыльна звязаны з палітыкай, падаецца яму адным з нешматлікіх рычагоў уплыву на ўнутрыпалітычную сытуацыю ў краіне.

Свобада выказаўся за тое, каб Міжнародная хакейная фэдэрацыя пастанаавіла перанесці месца правядзення ЧС у выпадку, калі галоўны хакейны заўзятар Беларусі Аляксандар Лукашэнка не вызваліць усіх палітзняволеных, піша фінскае выданне Verkkouutiset.

У сваім выступе перад фінскімі калегамі ён скрытыкаваў палітыку не толькі МФХ, але і іншых міжнародных спартовых фэдэрацый. Іх кіраўніцтва, па ягоных словах, ігнаруе тое, што многія дыктатары выкарыстоўваюць спорт і спартоўцаў, каб паляпшаць імідж свайго рэжыму, а ад саміх спартовых чыноўнікаў можна нярэдка пачуць: «Нашая пазіцыя — быць убаку ад палітыкі».

Міжнародная фэдэрацыя хакею разгледзіць пытанне пра перанос чэмпіянату свету з Беларусі ў іншую краіну. Гэтае пытанне ўнесенае ў парадак паседжання фэдэрацыі, якое запланаванае на май у Хельсінкі.

Перанесці чэмпіянат у іншае месца ўпершыню прапанавалі пасля разгону акцыі пратэсту супраць фалісіфікацыі вынікаў выбараў прэзідэнта 19 снежня 2010 года.

Пад заклікам перанесці чэмпіянат падпісаліся многія палітычныя і грамадзкія дзеячы з усяго свету. Ідэю пераносу чэмпіянату з Беларусі падтрымалі Еўрапарламент і Кангрэс ЗША.

Супраць пераносу выступае Расея.

У гісторыі ўжо быў прэцэдэнт перанясення чэмпіянату з аднае краіны ў іншую. У сувязі з уварваннем дзяржаў Варшаўскага пакту ў Чэхаславакію ў 1968 годзе хакейны чэмпіянат 1969 году праводзіўся не ў Празе, як было запланавана раней, а ў Стакгольме.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках