27 лiстапада 2024, Серада, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сям'я расстралянага Канавалава па-ранейшаму ізаляваная

103
Сям'я расстралянага Канавалава па-ранейшаму ізаляваная

Пасля арышту абвінавачанага ў серыі тэрактаў у Віцебску і Менску Дзмітрыя Канавалава да ягоных бацькоў прыставілі ахову.

У адрозненне ад Канавалава, сваякоў Уладзіслава Кавалёва пад ахову ніхто не браў. Высветліць тэлефонны нумар Канавалава, каб даведацца, ці ахоўваюць іх зараз, не атрымалася - у службе 109 паведамілі, што «абанент закрыты для даведкі».

У аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў пры Упраўленні ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама «Радыё Свабода» запэўнілі, што міліцыя да аховы Канавалава не мае ніякага дачынення:

«Ну, гэтае пытанне зусім не да нас. Вы ж павінныя разумець, што ў гэтай справе не нашыя структуры задзейнічаныя. Таму тут трэба звяртацца ў іншыя органы, якія былі задзейнічаны ў выкрыцці тэракту - мабыць, пракуратура, Камітэт дзяржбяспекі і іншыя».

Па рэкамендаваных міліцыянтамі адрасах казаць на тэму аховы сям'і Канавалавых адмовіліся, параіўшы даслаць пісьмовы запыт.

Юрысты тлумачаць, што ахова можа быць прыстаўленая па заяве канкрэтнага чалавека ў тым выпадку, калі яму пагражае небяспека.

Бацькі Канавалава дыстанцыяваліся ад кантактаў з журналістамі, не паказваліся на судовым працэсе, таму невядома, ці накіроўвалі яны ў адпаведныя органы просьбу забяспечыць іх аховай. Але вядома, што маці і сястра Кавалёва нічога падобнага не прасілі. Здымаюць ахову, як паказвае практыка, гэтак жа пасля пісьмовай просьбы заяўніка.

Нягледзячы на тое, што смяротны прысуд у дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва прыведзены ў выкананне больш за месяц таму, кватэра Канавалава і яны самі па-ранейшаму ахоўваюцца людзьмі ў цывільным.

Пенсіянер Уладзімір Шмакоў жыве як раз над кватэрай Канавалава. Кажа, што часта бачыць бацьку і маці Дзмітрыя - практычна ўвесь час у суправаджэнні людзей у цывільным:

«Вартуюць іх ўвесь час. Нават калі маці ці бацька выгульваюць сабаку, пры іх кожны раз прыстаўленае суправаджэнне, кшталту аховы. Я да гэтага часу не магу зразумець: які сэнс у гэтым, дзеля чаго? У 6 раніцы адна машына прыходзіць, у ёй заўсёды два хлопцы. Як толькі Канавалавы выходзяць, тыя за імі следам. Ведаю, таму што машына стаіць як раз пад нашым вакном або з тарца дома. Потым з абеду заступае другая змена, і таксама да 9-10 вечара сядзяць, пільнуюць. З тэлефоннай сувяззю таксама не зразумела: альбо іх адсеклі наўмысна, ці, можа, яны самі блакавалі, каб не турбавалі».

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках