27 лiстапада 2024, Серада, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН заклікае вызваліць астатніх палітвязняў

2
ААН заклікае вызваліць астатніх палітвязняў

Камітэт ААН па правах чалавека ў Жэневе распаўсюдзіў прэс-рэліз з нагоды лёсу беларускіх палітвязняў.

Вітаючы вызваленне з турмы двух апазіцыйных лідараў, камітэт ААН заклікае беларускія ўлады пачаць працэс дыялогу з апазіцыяй і без усялякіх умоваў вызваліць астатніх палітвязняў, якія адбываюць сваё пакаранне за рэалізацыю фундаментальных правоў чалавека, перадае «Радыё Свабода».

Як адзначаецца ў заяве, многія з гэтых людзей былі арыштаваныя за свой удзел у мірнай паслявыбарнай дэманстрацыі 19 снежня 2010 года, якая была разагнаная міліцыяй і спецназам. У выніку каля 40 лідараў і актывістаў былі прысуджаныя да зняволення, у тым ліку Андрэй Саннікаў - да пяці, а Зміцер Бандарэнка - да двух гадоў калоніі. Абодва выйшлі на волю ў мінулыя выходныя. Да імёнах вязняў Плошчы, якія яшчэ застаюцца ў зняволенні, камітэт ААН дадае і імёны Сяргея Каваленкі і Алеся Бяляцкага, таксама патрабуючы іх вызвалення.

Камітэт ААН па правах чалавека заклікае беларускія ўлады распачаць неабходныя крокі, каб праваабаронцы і журналісты маглі выконваць сваю працу без запалохванняў, перашкод і ціску. Праваабарончы орган ААН таксама прапануе сваю дапамогу ўладам Беларусі ў забеспячэнні грамадзянскіх і палітычных правоў беларускага народа.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках