27 лiстапада 2024, Серада, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амабасадары днямі вернуцца ў Беларусь

95

Паслы краінаў Эўразьвязу маюць вярнуцца ў Беларусь найбліжэйшымі днямі.

Пра гэта, як паведамляе Радыё Свабода, заявіў сёньня ў Брусэлі міністар замежных справаў Славаччыны Міраслаў Лайчак:

«Ужо час вяртацца амбасадарам, бо нам трэба, каб амбасадары рабілі сваю працу. Яны не павінны быць часткай палітычнай спрэчкі паміж Эўразьвязам і Беларусьсю. Да таго ж, Эўразьвяз быў даволі велікадушны – нашыя амбасадары выехалі зь Беларусі, але мы пакінулі беларускіх амбасадараў у сваіх краінах, пагадзіўшыся з дысбалянсам на карысьць Беларусі. Такім чынам мы таксама хацелі паказаць, што мы не зацікаўленыя ў эскаляцыі сытуацыі. У той жа час зразумела, што гэта ня можа трываць доўга. Цяпер ёсьць невялікі пазытыўны зрух – вызваленьне спадароў Саньнікава і Бандарэнкі вельмі важнае – але гэта першы крок на доўгім шляху...

Амбасадары не палітыкі. Таму мы не павінны рабіць гэта палітычным пытаньнем. Чым менш будзе увагі мэдыяў і палітычнага акцэнту на вяртаньні амбасадараў, тым лепей для таго, што мы хочам дасягнуць у Беларусі. Няма прычыны чакаць. Я лічу, што гэта адбудзецца найбліжэйшымі днямі».

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках