У Менску затрыманая сяброўка Вячаслава Дыянава
38- 18.04.2012, 14:18
Сёння каля 12 гадзін у сябе ў кватэры ў Менску была затрыманая сяброўка каардынатара «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку» Вячаслава Дыянава Маргарыта Лавышык.
Гэта адбылося за некалькі дзён да яе ад'езду ў Польшчу. Яна была затрыманая ў момант размовы з Вячаславам Дыянава па скайпе, было чуваць праз мікрафон, што ў кватэру заходзяць супрацоўнікі міліцыі. Характэрны той факт, што нідзе інфармацыя і яе асабістыя дадзеныя не публікаваліся, у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» яна карысталася выдуманым імем і прозвішчам, а таксама фотаздымкамі, паведамляе прэс-служба «РПСС».
Затрыманне сяброўкі Дыянава паказвае, што ўвага спецслужб да «РПСС» не слабее.