27 лiстапада 2024, Серада, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саулюс Печэлюнас: Лукашэнка будзе кленчыць, вызваліць павінныя ўсіх (Відэа)

7

Еўропа павінная дамагчыся вызвалення ўсіх палітвязняў.

«Стары метад, ён не мяняецца, як і назва адной службы ў Беларусі», - так каментуе вызваленне былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і ягонай даверанай асобы падчас выбарчай кампаніі Зміцера Бандарэнкі літоўскі дэпутат, намеснік старшыні парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь» Саулюс Печэлюнас.

Па словах парламентарыя, які рады таму, што прадстаўнікі апазіцыі апынуліся на волі, Еўропа ўжо зразумела гэты метад гульні Лукашэнкі, таму павінная ісці не на саступкі, а дачакацца вызвалення ўсіх палітвязняў.

«Не спадзяюся, што выпусцяць усіх адразу ў адзін дзень, Лукашэнка будзе кленчыць. Еўропа павінная дачакацца вызвалення ўсіх зняволеных», - сказаў дэпутат у інтэрв'ю ru.delfi.lt.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках