27 лiстапада 2024, Серада, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакат Каваленкі: Яго ніяк не лечаць

10
Адвакат Каваленкі: Яго ніяк не лечаць

17 красавіка з Сяргеем Каваленкам у псіхіятрычнай лякарні ў Навінках сустрэўся ягоны адвакат.

Жонка актывіста Алена Каваленка распавяла пра тое, што зараз адбываецца з ейным мужам, перадае «Радыё Свабода».

«Што ён сказаў? Што Сяргей яшчэ выглядае дрэнна, застаецца вельмі худым. Настрой у яго, вядома, палепшыўся, але ніякага лекавання яму не аказваецца. Фактычна ён туды кінуты наўпрост на выжыванне. Ніякага лекавання і кантролю над станам унутраных органаў яму не аказваюць. Аналізы яшчэ не зробленыя - ва ўсялякім разе, пра гэта яшчэ не сказалі. Таму я б хацела, каб яго хутчэй адправілі ў грамадзянскі шпіталь, бо ягонае жыццё яшчэ застаецца пад пагрозай. Бо кантролю медыкаў за ягоным станам няма. Наколькі я ведаю, яго там нават не ўзважылі. Выжыве - добра, не выжыве... Там толькі за ім назіранне», - сказала жонка палітвязня.

Па рашэнні Віцебскага абласнога суда, які разглядаў касацыйную скаргу Сяргея Каваленкі, у пачатку красавіка актывіст быў змешчаны ў «Навінкі» для комплекснай псіхіятрычнай экспертызы. З сярэдзіны снежня да канца сакавіка з перапынкам у 20 дзён Сяргей Каваленка трымаў галадоўку пратэсту, падчас якой схуднеў да 45 кілаграмаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках