27 лiстапада 2024, Серада, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Бяссмертны: Лукашэнка спрабуе аднавіць дыялог з Еўропай

12
Раман Бяссмертны: Лукашэнка спрабуе аднавіць дыялог з Еўропай

Вызваленне лідара беларускай апазіцыі Андрэя Саннікава кажа пра тое, што Лукашэнка загнаны ў кут.

У краіне глыбокі эканамічны крызіс, які пагражае здачай за бясцэнак Расеі нацыянальных стратэгічных аб'ектаў. У гэтых умовах вызваленне лідара беларускай апазіцыі сведчыць аб жаданні Лукашэнка аднавіць дыялог з Еўропай, лічыць былы амбасадар Украіны ў Беларусі.

Пра гэта ён Раман Бяссмертны сказаў у інтэрв'ю парталу Zn.ua.

«Вызваленне Андрэя Саннікава і ягонага паплечніка Зміцера Бандарэнкі кажа пра тое, што Лукашэнка загнаны ў кут. Прычынай такіх дзеянняў сталі апошнія рашэнні ПАРЕ па Беларусі і абранне прэзідэнтам Расеі Уладзіміра Пуціна. У краіне глыбокі эканамічны крызіс, які пагражае здачай за бясцэнак Расеі нацыянальных стратэгічных аб'ектаў (нафтаперапрацоўчых заводаў, газавай трубы, аўтапрадпрыемстваў, металургічнага камбіната). У гэтых умовах вызваленне Саннікава сведчыць аб жаданні Лукашэнкі аднавіць дыялог з Еўропай», - сказаў Бяссмертны.

«Акрамя таго, пасля 18-гадовага знаходжання Лукашэнкі на прэзідэнцкай пасадзе, набліжаецца час, калі ён вымушаны будзе яе пакінуць, і ён ўлічвае апошнія прыклады звяржэння дыктатур у Паўночнай Афрыцы. Але асабіста я яму не веру. У турме застаюцца яшчэ шмат беларускіх апазіцыянераў, а аднаўленне дыялогу магчымае толькі пасля вызвалення іх усіх», - сказаў Бяссмертны.

Былы амбасадар таксама адзначыў, што сітуацыя ва Украіне вельмі падобная на беларускую, і ўсё ж яна значна лепшая.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках