27 лiстапада 2024, Серада, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Amnesty International заклікала вызваліць усіх вязняў сумлення

Amnesty International заклікала вызваліць усіх вязняў сумлення

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International станоўча ацэньвае вызваленне двух вязняў сумлення і заклікае выпусціць з турмаў астатніх.

«Улады Беларусі павінныя неадкладна і без усялякіх умоваў адпусціць астатніх вязняў сумлення», - заявіў намеснік дырэктара Amnesty International па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Джон Дальхойзэн, паведамляе korrespondent.net.

Праваабаронцы таксама станоўча ацэньваюць той факт, што Андрэй Саннікаў і Зміцер Бандарэнка былі вызваленыя.

Нагадаем, што ў суботу, 14 красавіка, Андрэй Саннікаў, асноўны канкурэнт Аляксандра Лукашэнкі на мінулых выбарах кіраўніка Беларусі, выйшаў на волю. Праз дзень рашэннем Лукашэнкі таксама памілаваны Зміцер Бандарэнка, які быў даверанай асобай Саннікава.

Варта адзначыць, што да палітвязняў Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі доўгі час не дапускалі адвакатаў і сваякоў. На працягу месяцаў не было вядома, ці жывыя яны ўвогуле. Кандыдата ў прэзідэнты Саннікава некалькі разоў пераводзілі з адной калоніі ў другую, што спалучалася з этапаваннямі, якія доўжыліся па некалькі тыдняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках