27 лiстапада 2024, Серада, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПАРЕ заклікала да вызвалення ўсіх палітвязняў

1
ПАРЕ заклікала да вызвалення ўсіх палітвязняў

Прэзідэнт ПАРЕ Жан-Клод Міньён прывітаў вызваленне Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнки.

Прэзідэнт ПАРЕ таксама заклікаў Лукашэнку «вызваліць і цалкам рэабілітаваць усіх астатніх палітычных зняволеных», паведамляе сайт ПАРЕ (пераклад - charter97.org).

«На студзеньскай сесіі 2012 года Асамблея выказала шкадаванне, што шэраг асоб, у тым ліку кандыдаты ў прэзідэнты, актывісты грамадзянскай супольнасці і вядомыя праваабаронцы, застаюцца ў турме па палітычных матывах», - сказаў Жан-Клод Міньён.

У сваёй рэзалюцыі Асамблея адзначыла, што некаторыя з тых, хто быў прысуджаны да турэмнага зняволення за ўдзел у акцыях пратэсту, былі памілаваныя. «Тым не менш, некаторыя зняволеныя сцвярджалі, што на іх здзяйснялі ціск з мэтай дамагчыся напісання прашэння аб памілаванні і прызнання сваёй віны, каб дамагчыся вызвалення. У многіх выпадках вызваленыя зняволеныя сцвярджалі, што яны падвяргаліся катаванням, мелі неналежнае медыцынскае абслугоўванне і былі пазбаўленыя доступу да адваката», - дадаў ён.

«Неабходнае дбайнае і ўжвалівае расследаванне гэтых сцвярджэнняў аб жорсткім абыходжанні і катаваннях падчас арышту і ўтрымання пад вартай», - нагадаў старшыня ПАРЕ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках