27 лiстапада 2024, Серада, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэю Саннікаву патэлефанаваў Карл Більт

4
Андрэю Саннікаву патэлефанаваў Карл Більт

Міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт павіншаваў кандыдата ў прэзідэнты з вызваленнем.

«Пры гэтым Карл Більт вельмі дакладна выказаўся. Павіншаваў мяне не са свабодай, а з вызваленнем з турмы, разумеючы ўсю сітуацыю ў Беларусі. Ён пацвердзіў, што вызваленне палітвязняў з'яўляецца прыярытэтам Еўразвяза, і яны гатовыя прымаць далейшыя меры, каб дамагчыся гэтага. Адзначыў таксама, што спадзяецца, што ўлады Беларусі разумеюць, што для іх вельмі важна распачаць нейкія крокі ў сувязі з маючымі адбыцца парламенцкімі выбарамі.

Увага да сітуацыі ў Беларусі не слабее, і ЕЗ будзе гатовы прыняць меры ў залежнасці ад развіцця падзей. Я падзякаваў Більту за падтрымку, салідарнасць з палітвязнямі і сказаў, што ЕЗ у апошні час паслядоўна дзейнічае і адстойвае прынцыпы правоў чалавека і дэмакратыі. Прасіў перадаць нашу са Зміцерам Бандарэнкам падзяку за дзеянні па нашым вызваленні. Мы абодва выказалі надзею, што ніякага перапынку ў працэсе вызвалення палітвязняў не будзе», - сказаў Андрэй Саннікаў сайту charter97.org.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках