Налёт на кватэру маладафронтаўцаў
9- 13.04.2012, 15:37
Раніцай 13 красавіка ў кватэры, якую здымаюць актывісты «Маладога Фронту», адбыўся ператрус.
Прыйшоўшы дадому, адзін з хлопцаў заўважыў, што вокны і гаўбец у кватэры адкрытыя, на падлозе валяюцца рэчы, агітацыйныя матэрыялы і сцягі зніклі, паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту».
Па непацверджанай інфармацыі, у кватэры падчас ператрусу мог знаходзіцца актывіст арганізацыі Павел Сяргей. На дадзены момант ягонаее месцазнаходжанне невядома і сувязь з ім адсутнічае. Верагодна, ён быў затрыманы і цяпер знаходзіцца ў адным з РАУС сталіцы.
Маладафронтаўцы лічаць, што гэты інцыдэнт звязаны з падрыхтоўкай да «Чарнобыльскага шляху».