27 лiстапада 2024, Серада, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянерам праз суткі вярнулі рэчы і разбіты мабільнік

7
Апазіцыянерам праз суткі вярнулі рэчы і разбіты мабільнік

Актывістам «Маладога Фронту» Анастасіі Шулейка і Юрыю Ходасу вярнулі асабістыя рэчы, якія «падарожнічалі» на працягу дня 12 красавіка па розных аддзяленнях міліцыі.

Аднак радасці мала: сотавы тэлефон чамусці аддалі з пабітым экранам. Па факце пашкоджання маёмасці на імя начальніка РУУС Ленінскага раёна Менска пададзеная адпаведная скарга, піша ПЦ «Вясна».

Нагадаем, усе асабістыя рэчы затрыманых 11 красавіка актывістаў «зніклі» з дзяжурнай часткі ГАМ-1 Ленінскага РУУС Менска разам з іх вопісам.

12 красавіка суд Ленінскага раёна Менска аштрафаваў актывістаў «Маладога Фронту» Анастасію Шулейка і Юрыя Ходаса, затрыманых ўчора каля станцыі метро «Кастрычніцкая» па артыкуле 17.1 КаАП «дробнае хуліганства» на 20 і 15 базавых велічынь адпаведна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках