27 лiстапада 2024, Серада, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія міліцыянты выкінулі ў сметніцу кветкі ў памяць аб ахвярах тэракту

19
Гомельскія міліцыянты выкінулі ў сметніцу кветкі ў памяць аб ахвярах тэракту

11 красавіка афіцыйных мерапрыемстваў, прымеркаваных да гадавіны тэракту ў менскім метро, у Гомелі не праводзілася.

Як паведамляе БелаПАН, толькі нешматлікія грамадскія і дэмакратычныя актывісты спрабавалі ўшанаваць памяць ахвяраў выбуху.

Кветкі і лампады да знаку нулявога кіламетра на цэнтральнай плошчы Леніна, дзе год таму збіралася мясцовая моладзь, каб правесці аналагічную акцыю, прынеслі рэгіянальны лідэр руху «За Свабоду» Пётр Кузняцоў і некалькі блогераў. Але неўзабаве кветкі былі выкінутыя ў сметніцу, а каля знака выстаўлены нарад спецназа. Міліцыянты дзяжурылі тут прыкладна да 19.30, не дазваляючы праводзіць ля знака якія-небудзь акцыі.

Таму лампады і запіску «У памяць аб ахвярах тэракту ў менскім метро 11.04.2011. Памятаем. Смуткуем» група маладых людзей, якія прадставіліся проста гамельчукамі, пакінулі ля Вечнага агню. Але літаральна праз 2 хвіліны пасля таго, як яны пайшлі, да помніка прыбылі міліцыянты. Неўзабаве ўсе лампады і запіска зніклі, засталіся толькі кветкі. Гомельскі актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Валерый Сляпухін таксама паставіў лампаду непадалёку ад Вечнага агню.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках