Апазіцыянераў арыштоўваюць за ўскладанне кветак
55- 11.04.2012, 21:57
Каля станцыі метро «Кастрычніцкая» затрыманыя некалькі моладзевых актывістаў.
Супрацоўнікі міліцыі падчас урачыстага адкрыцця мемарыяльнага знака «Рака памяці» на ўваходзе на станцыю метро «Кастрычніцкая» у Менску затрымалі некалькі актывістаў. Дакладна вядомыя імёны дваіх: Анастасія Шулейка і Юрый Ходус, піша ПЦ «Вясна».
Іх адвезлі ў Ленінскае РУУС сталіцы. Як паведамляе прэс-служба РПСС, моладзевых актывістаў абвінавачваюць у «нецэнзурнай лаянцы».