2 лiстапада 2024, Субота, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Івонка Сурвіла павіншавала беларусаў з Днём Волі

17
Івонка Сурвіла павіншавала беларусаў з Днём Волі

Упершыню традыцыйнае сакавіцкае віншаванне да Дня Волі Старшыні РадыБНР Івонкі Сурвілы прысвечанае аднаму чалавеку - палітвязню Сяргею Каваленкe.

Прыводзім тэкст віншавання:

«Дарагія Суайчыннікі,

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, віншую Вас з нашым вялікім нацыянальным святам, Днём Волі, калі наш народ, пасля доўгага прыгнёту абвясціў свету, што ён таксама хоча быць гаспадаром на сваёй зямлі.

Дарагія суайчыннікі, мы здабылі незалежнасць 25 сакавіка 1918 года і захоўваем да гэтага часу ідэалы 25 сакавіка, нягледзячы на ​​шматлікія перашкоды, таму што былі сярод нас героі, якія разумелі кошт волі і бязмежна любілі свой край і свой народ.

Гэта маё сакавіцкае прывітанне хачу прысвяціць аднаму з нашых сучасных герояў, над жыццём якога варожы рэжым здзекуецца сёння - Сяргею Каваленку.

Што Сяргей моцны і смелы патрыёт - мы даўно ведалі.

Толькі ворагам не спадабалася, калі ён узлез на калядную ёлку ў Віцебску з бел-чырвона-белым сцягам у руках. Гэтыя ворагі сёння імкнуцца яго знішчыць.

Словы, якія Сяргей перадаў нам праз жонку Алену, застануцца ў сэрцы кожнага беларуса.

Сяргей папрасіў, каб мы святкавалі Дзень Волі з бел-чырвона-белымі сцягамі ў руках. Гэта будзе падтрымкай і для яго. Ён заявіў, што дабрабыту не можа быць без культуры, а падмуркам культуры з'яўляецца родная мова, і што трэба шанаваць свае нацыянальныя каштоўнасці - гісторыю і мову.

Сяргей сказаў, што толькі мы самі - беларускі народ - выратуем сваю краіну, і толькі тады падтрымаюць нас іншыя краіны. Таксама сказаў, што толькі беларускі народ можа дапамагчы яму выйсці з гэтага цяжкага стану.

Дарагія суайчыннікі, не расчаруем героя! Ён верыць у нашу любоў да Беларусі і ў нашую мужнасць. Ён верыць у свой народ і гатовы аддаць сваё жыццё дзеля гэтай веры. Будзем годнымі героя! Як напісаў Антон са Слуцка: нашая чарга дзейнічаць! Кожны чым і як можа. Дзесяць мільёнаў галасоў не застануцца без адказу!

Так дапамажы нам Бог! Дапамажы Божа Сяргею Каваленку!

Жыве Беларусь!»

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках