У Гродне расклеілі ўлёткі пра Саннікава
3- 7.03.2012, 11:31
Актывістамі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» была праведзеная акцыя «Дзень народзінаў Андрэя Саннікава».
Па Гродне былі расклееныя ўлёткі са зваротам да жыхароў горада павіншаваць кандыдата ў прэзідэнты, асуджанага да 5 гадоў зняволення, з днём нараджэння. Ва ўлётках таксама быў апублікаваны адрас, па якім людзі могуць адправіць свае тэлеграмы і лісты падтрымкі палітвязню. Андрэй Саннікаў нарадзіўся 8 сакавіка.