26 лiстапада 2024, aўторак, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыі ўжо забаранілі выязджаць у Еўразвяз?

103
Апазіцыі ўжо забаранілі выязджаць у Еўразвяз?

7 сакавіка на беларуска-літоўскай мяжы лідэру АГП Анатолю Лябедзьку паведамілі, што ён не можа выехаць у краіны ЕЗ.

«Зараз я знаходжуся на памежным пункце Каменны лог, - паведаміў ucpb.org Анатоль Лябедзька. - Мне анулявалі выезд на тэрыторыю Еўрапейскага звяза. Тое, па якой прычыне выезд за межы Беларусі забаронены, не тлумачаць. Сказалі толькі: звяртайцеся па месцы жыхарства. Маўляў, у нас тлумачэнняў няма, а кампутар выдае «нявыезд». І ў картцы, на выезд паставілі штамп «анулявана».

Раней паведамлялася пра з'яўленне спісу са 108 апазіцыянераў, якія заклікаюць да ўзмацнення жорсткасці санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, якім у бліжэйшы час будзе забаронены выезд з краіны.

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках