«Еўрапейская Беларусь»: Падтрымаем Андрэя Саннікава ў Дзень народзінаў
26- 6.03.2012, 18:06
Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» заклікае праводзіць акцыі салідарнасці з Андрэем Саннікавым ў Дзень народзінаў палітвязня - 8 сакавіка.
«8 сакавіка спаўняецца 58 год кандыдату ў прэзідэнты, лідару грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэю Саннікаву.
Свой чарговы Дзень народзінаў Саннікаў сустракае за кратамі. Разам з іншымі палітвязнямі Андрэй Саннікаў ахвяруе сабой дзеля будучыні нашай краіны - дзеля свабоднай, незалежнай, еўрапейскай Беларусі.
Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» заклікае беларусаў ва ўсім свеце адзначыць гэтую дату акцыямі салідарнасці з Саннікавым, з усімі палітвязнямі Беларусі», - прыводзіць сайт europeanbelarus.org заявы «Еўрапейскай Беларусі».