26 лiстапада 2024, aўторак, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Аўтуховіч: Праз паўгады могуць змякчыць рэжым

5
Мікалай Аўтуховіч: Праз паўгады могуць змякчыць рэжым

Пра гэта палітвязень, які зараз змяшчаецца ў «крытай» гарадзенскай турме, напісаў свайму сябру.

Як адзначае сябар, Мікалай - сапраўдны мужчына, які не прывык напружваць сваімі праблемамі блізкіх, а таму пачынае свой ліст традыцыйна.

«Радыё Свабода» прыводзіць тэкст ліста:

«У мяне ўсё ў парадку. У псіхалагічным плане тут нашмат прасцей (у параўнанні з калоніяй - рэд.) Шмат вольнага часу, аднак запаўняю яго так, што нават не паспяваю рабіць усё тое, што запланаваў. Сумаваць не даводзіцца. Праз паўгады, калі не будзе парушэнняў, зменяць рэжым са строгага на агульны (большая колькасць спатканняў і перадач - рэд.). Планую абзавесціся DVD і сур'ёзна заняцца ангельскай мовай. Аднак DVD дазволяць не раней, чым зменяць рэжым, а таму буду пачынаць навучанне па кнігах. З нямецкай мовай праблемаў няма. Магу размаўляць, трэба толькі крыху практыкі. Так заўсёды было: пажывеш там 2-3 тыдні, і нават і не заўважаеш, як словы пачынаюць з цябе «выскокваць».

З перыёдыкі магу чытаць далёка не ўсё. Толькі тыя газеты, дзе не ўсё публікуюць.

Усім прывітанне і да сустрэчы. Так хочацца спадзявацца, што яна будзе хуткай. Хоць, зразумела, наладжваюся на поўны тэрмін».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках