Анархісты Вялікабрытаніі заклікаюць падтрымаць беларускіх палітвязняў
3- 27.03.2012, 10:54
Ангельскія антыфашысты і анархісты нагадваюць пра сваіх беларускіх аднадумцаў, якія зараз знаходзяцца ў турмах.
З сямі зняволеных актывістаў антыфашысцкага і анархісцкага руху на постсавецкай прасторы шасцёра - грамадзяне Беларусі. Яны кінутыя ў турмы па падазрэнні ў дзеяннях, накіраваных супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, нагадвае сайт news.infoshop.org.
Таксама прыводзяцца імёны і адрасы зняволення беларускіх анархістаў.
Ігар Аліневіч: Беларусь, Наваполацк, калонія № 10, атрад № 12.
Мікалай Дзядок: Беларусь, Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, калонія № 15
Аляксандр Францкевіч: Беларусь, Івацэвічы, калонія № 22, атрад № 2.
Арцём Пракапенка: Беларусь, Шклоў, турма № 17, атрад № 15.
Павел Сырамалотаў: Беларусь, Магілёў, Слаўгарадская шаша, 3 км., Калонія № 19.
Яўген Васьковіч: Беларусь, Магілёў, вул. Крупскай, 99А, турма № 4.