27 лiстапада 2024, Серада, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рымашэўскі: Беларусы выбіраюць паміж калабарацыяй і супрацівам

29
Рымашэўскі: Беларусы выбіраюць паміж калабарацыяй і супрацівам

У Беларусі заўсёды было два выбары: калабарацыя і супраціў.

«У Беларусі заўсёды было два выбары: калабарацыя і супраціў. Для нас 25 сакавіка - гэта свята кожнага беларуса. З 25 сакавіка мы пачынаем актыўную кампанію байкоту», - заявіў 21 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску сустаршыня незарэгістраванай Партыі БХД Віталь Рымашэўскі.

Сустрэча з журналістамі была прысвечана прызначанай на 25 сакавіка акцыіапазіцыі - Дня Волі, паведамляе прэс-служба БХД.

«Для нас насамрэч важная не толькі колькасць людзей, якія прыйдуць на гэтае свята, але важнае і асэнсаванне гэтай даты, як зможам мы распаўсюдзіць гэта сярод грамадзянаў Беларусі. Заклікаем усіх, хто можа выйсці, каб проста засведчыць: мы - беларусы!», - сказаў Рымашэўскі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках