Да Сяргея Каваленкі выклікалі рэаніматолага
24- 21.03.2012, 17:01
З палітвязнем Сяргеем Каваленкам у следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Менску сустрэлася ягоная жонка Алена Каваленка.
Разам з сабой на спатканне з мужам яна ўзяла 9-месячную дачку. Алена Каваленка паведаміла, што Сяргей з цяжкасцю прыйшоў на спатканне, перадае «Радыё Свабода».
Яна таксама распавяла, што тэмпература цела Сяргея трымаецца ў межах 35 градусаў, вага - 50 кілаграмаў. Яму па-ранейшаму прымусова ставяць кропельніцы і, як паведаміла кіраўніца медсанчасткі турмы, заўтра да Сяргея будзе выкліканы лекар-рэаніматолаг, з якім яны будуць раіцца з нагоды вывядзення палітвязня з галадоўкі. Не выключана, што яго пачнуць прымусова карміць.
Як паведаміла Алена Каваленка, падчас спаткання побач з імі знаходзіліся трое супрацоўнікаў міліцыі, якія забаранялі казаць на тэму палітыкі.