1 лiстапада 2024, Пятніца, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жану Літвіну не выпусцілі з Беларусі з-за «даўгоў»

8

Адпаведную даведку кіраўніцы Беларускай асацыяцыі журналістаў выдалі ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі.

З дакумента вынікае, што Літвіна даўжніца. Адпаведныя звесткі на кіраўніцу журналісцкай арганізацыі Мінюст падаў 5 сакавіка.

Як адзначае юрыст Андрэй Бастунец, такія звесткі міністэрства магло падаваць толькі ў тым выпадку, калі суд пачаў справу аб банкруцтве, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Нагадаем, за апошні час шэрагу апазіцыйных палітыкаў, журналістаў і праваабаронцаў было адмоўлена ў выездзе за межы Беларусі. 1 сакавіка начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Генеральнай пракуратуры Павел Радзівонаў зрабіў заяву, сутнасць якой заключалася ў тым, што апазіцыянерам, якія заклікаюць да санкцый у дачыненні да беларускага рэжыму, можа быць абмежаваны выезд за мяжу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках