Лёс чэмпіянату свету па хакеі вырашыцца ўвосень
35- 16.03.2012, 9:12
Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) разгледзіць магчымасць пераносу чэмпіянату з Менска.
Рашэнне аб гэтым можа быць прынятае на восеньскай сустрэчы прадстаўнікоў федэрацыі ў Японіі, паведаміў віцэ-прэзідэнт IIHF Калерва Кумола ў інтэрв'ю Helsinki Sanomat (пераклад charter97.org).
Беларусь была абраная месцам правядзення чэмпіянату 2014 года, але сумніўная рэпутацыя краіны і парушэнні правоў чалавека выклікаюць шмат пытанняў, адзначае газета.
«IIHF атрымлівае інфармацыю аб тым, што адбываецца ў Беларусі з розных крыніц, гэтае пытанне цяпер абмяркоўваецца дырэктарамі федэрацыі», - сказаў Кумола, дадаўшы, што ў 2009 годзе, калі прымалася рашэнне аб чэмпіянаце, сітуацыя трохі адрознівалася, таму што тады апазіцыйных палітыкаў у турмах не было .
Ужо быў выпадак пераносу Чэмпіянату свету па хакеі. Пасля таго, як Савецкі Саюз акупаваў Чэхаславакію ў 1968 годзе, увесну 1969 турнір прайшоў у Стакгольме, а не ў Празе.