2 лiстапада 2024, Субота, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар Рады Еўропы асудзіў адмову памілаваць Кавалёва і Канавалава

17
Генеральны сакратар Рады Еўропы асудзіў адмову памілаваць Кавалёва і Канавалава

Генеральны сакратар Рады Еўропы Турб'ерн Ягланд асудзіў рашэнне Лукашэнкі адмовіць у памілаванні асуджаным ў здзяйсненні тэракту ў менскім метро.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Рады Еўропы.

«Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, дзе ўсё яшчэ караюць смерцю людзей, - сказаў Турб'ерн Ягланд. - З іх непавагай да асноўных правы чалавека і дэмакратычных стандартаў улады Беларусі ўсё больш ізалююць сваю краіну і яе людзей ад усяго астатняга свету».

Нагадаем, увядзенне ў Беларусі мараторыя на смяротнае пакаранне з'яўляецца адной з асноўных умоваў вяртання беларускаму парламенту статуса спецыяльнага запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

30 лістапада 2011 Вярхоўны суд прысудзіў Канавалава і Кавалёва да вышэйшай меры пакарання - смяротнага пакарання. Ён прызнаў Канавалава вінаватым у злосным і асабліва злосным хуліганстве, наўмысным знішчэнні маёмасці, незаконным набыцці, захоўванні, перавозцы выбуховых рэчываў і выбухных прылад, тэрарызме, звязаным з забойствам людзей; Кавалёва - у злосным і асабліва злосным хуліганстве, наўмысным знішчэнні маёмасці, незаконным набыцці, захоўванні, перавозцы выбуховых рэчываў і выбухных прылад, неданясенні аб падрыхтоўцы асабліва цяжкага злачынства, аб здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства і асобе, якая яго здзейсніла, аб месцы яго знаходжання, а таксама ў дапамаганні тэрарызму.

14 сакавіка па тэлеканале «Беларусь 1» было абвешчана, што Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву, прызнанаму вінаватым у тэрарызме, кіраўнік дзяржавы адмовіў у памілаванні.

У цяперашні час Любоў Кавалёва, маці Уладзіслава Кавалёва, спрабуе высветліць лёс сына.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках