Уладзіслава Кавалёва павезлі з СІЗА КДБ
166- 15.03.2012, 14:57
Пра гэта паведаміў адвакат асуджанага Станіслаў Абразей.
Ён другі дзень беспаспяхова спрабуе сустрэцца са сваім падабаронным. У СІЗА на Валадарскага, дзе выконваюцца смяротныя прысуды, маці Кавалёва і адвакату паведамілі, што Уладзіслава там няма.
Адвакат па-ранейшаму спрабуе даведацца, дзе знаходзіцца Кавалёў, перадае «Еўрарадыё».
Разам з тым Станіслаў Абразей сёння плануе падаць наглядную скаргу ў Вярхоўны суд і будзе дамагацца, каб да разгляду скаргі Кавалёва не расстрэльвалі.
Нагадаем, учора стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка адмовіўся памілаваць Кавалёва і Канавалава.