Адваката другі дзень не пускаюць да Кавалёва
29- 15.03.2012, 11:13
Станіслава Абразея не пускаюць да свайго падабароннага ў СІЗА КДБ.
Учора адвакат спрабаваў атрымаць спатканне з Уладзіславам Кавалёвым, але яго не пусцілі да падабароннага. Тая ж гісторыя паўтараецца і сёння, перадае «Еўрарадыё».
Нагадаем, учора было абвешчана, што Аляксандр Лукашэнка адмовіў у памілаванні Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву. Яны прысуджаныя да смяротнага пакарання па абвінавачванні ў выбуху ў менскім метро.