2 лiстапада 2024, Субота, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Любоў Кавалёва: За што?!

53
Любоў Кавалёва: За што?!

Маці асуджанага да смяротнага пакарання Уладзіслава Кавалёва не стрымлівае слёз пасля паведамлення аб тым, што Лукашэнка адмовіўся памілаваць ейнага сына, і не верыць у гэта.

Пра тое, што Аляксандр Лукашэнка адмовіўся памілаваць Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, абвясціў 14 сакавіка вядоўца вячэрняй праграмы «Панарама» на тэлеканале «Беларусь 1».

«За што?! Няўжо гэта праўда? Як можна было прыняць такое рашэнне, калі яшчэ не напісаная наглядная скарга?», - кажа Любоў Кавалёва.

Маці Уладзіслава Кавалёва распавяла, што 14 сакавіка з ейным сынам у СІЗА КДБ павінен быў сустрэцца адвакат Станіслаў Абразей, але, праседзеўшы там палову, да асуджанага ён так і не трапіў - не пусцілі. Ці атрымалася яму гэта зрабіць пасля абеду, Кавалёвай невядома, яна не можа датэлефанавацца да абаронца, паведамляе БелаПАН.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках