1 лiстапада 2024, Пятніца, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады баяцца эканамічных санкцый

10

Беларусь разлічвае, што ЕЗ будзе ўлічваць інтарэсы свайго бізнесу пры разглядзе пытання аб сітуацыі ў Беларусі і прымянення эканамічных санкцый.

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў аўторак у Менску намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў.

«Мы спадзяемся, што інтарэсы бізнесу будуць гуляць ключавую ролю», - падкрэсліў беларускі дыпламат. Беларускі бок, па ягоных словах, са шкадаваннем успрымае любыя абмежаванні эканамічнага характару. «Пацерпяць інтарэсы канкрэтных бізнесмэнаў не толькі ў РБ, але і ў краінах ЕЗ. Мы выступаем, каб эканамічныя рычагі не перасякаліся з мерамі, якія ўжываюць на палітычнымузроўні», падкрэсліў ён.

А.Гур'янаў нагадаў, што ў мінулым годзе тавараабарот Беларусі і ЕЗ склаў $25 млрд з пераважнай доляй экспарту беларускай прадукцыі. Станоўчае сальда склалася ў суме каля $7 млрд, а доля ЕЗ у беларускім экспарце ў параўнанні з 2010 годам павялічылася з 30 да 39%.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках