26 лiстапада 2024, aўторак, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Марыніч: На рэпутацыі гэтых беларускіх алігархаў у свеце можна паставіць крыж

14
Павел Марыніч: На рэпутацыі гэтых беларускіх алігархаў у свеце можна паставіць крыж

Верагодныя санкцыі ЕЗ супраць Чыжа, Машэнскага, Шакуціна і Тапузідзіса сур'ёзна ўдараць па іх бізнесе.

«У любым бізнесе, як і ў жыцці, самае дарагое - гэта рэпутацыя і добрае імя. Тое, што гэта нязмыўная пляма на справавой рэпутацыі, гэта несумненна! Насамрэч гэтак жа гэтая пляма кладзецца аўтаматычна на ўсіх партнёраў як унутры краіны, так і за мяжой. Я не думаю, што пасля гэтага той, хто даражыць сваім імем і рэпутацыяй, захоча ў далейшым мець з імі справу. Гэта клапотна і ні каму не трэба. На рэпутацыі гэтых беларускіх алігархаў у свеце можна паставіць крыж.

А што тычыцца фінансавых схем, то тут яшчэ прасцей: у кожным банку, дзе ёсць рахункі нават афіліраваных іх фірм, выдатна ведаюць сваіх кліентаў, гісторыі ўсіх рухаў грошай і рэальных атрымальнікаў прыбыткаў. Пры жаданні адсачыць можна любыя плацяжы пачынаючы з «ліхіх 90-х». Яшчэ раз паўтаруся, было б жаданне», - заявіў у інтэрв'ю charter97.org беларускі бізнесмэн, адзін з каардынатараў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Павел Марыніч.

Нагадаем, што на чарговым паседжанні РМЗС ЕЗ у сакавіку Еўразвяз мае намер пашырыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі. У «чорны» спіс уключаць 4-х беларускіх бізнесмэнаў, якія шчыльна супрацоўнічаюць з Аляксандрам Лукашэнкам.

Як піша EUobserver, «асабісты сябар Аляксандра Лукашэнкі - магнат ў сферы нерухомасці Юрый Чыж (кіраўнік групы кампаній «Трайпл» і ўладальнік футбольнага клуба «Дынама» (Менск) - з'яўляецца першачарговым кандыдатам, але да яго могуць быць дададзеныя і іншыя імёны, а менавіта Аляксандр Машэнскі (кіраўнік СП ТАА «Санта-Імпэкс Брэст»), Аляксандр Шакуцін (старшыня савета дырэктараў ААТ «Амкадор») і Павел Тапузідзіс (кіраўнік ТАА «Тытунь-Інвест» і ўладальнік сеткі гіпермаркетаў «Карона»)».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках