26 лiстапада 2024, aўторак, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад санкцыі патрапяць 4 алігарха

268
Пад санкцыі патрапяць 4 алігарха

На чарговым паседжанні РМЗС ЕЗ у сакавіку Еўразвяз мае намер пашырыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі.

У «чорны» спіс уключаць 4-х беларускіх бізнесмэнаў, якія шчыльна супрацоўнічаюць з Аляксандрам Лукашэнкам.

Як піша EUobserver, «асабісты сябар Аляксандра Лукашэнкі - магнат ў сферы нерухомасці Юрый Чыж (кіраўнік групы кампаній «Трайпл» і ўладальнік футбольнага клуба «Дынама» (Менск) - з'яўляецца першачарговым кандыдатам, але да яго могуць быць дададзеныя і іншыя імёны, а менавіта Аляксандр Машэнскі (кіраўнік СП ТАА «Санта-Імпэкс Брэст»), Аляксандр Шакуцін (старшыня савета дырэктараў ААТ «Амкадор») і Павел Тапузідзіс (кіраўнік ТАА «Тытунь-Інвест» і ўладальнік сеткі гіпермаркетаў «Карона»)».

Нагадаем, 28 лютага афіцыйны Менск прапанаваў кіраўніку прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Майры Морэ і амбасадару Польшчы Лешаку Шарэпку «выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці ціску і санкцый».

У адказ Брусель адклікаў амбасадараў ЕЗ з Менска на знак салідарнасці з амбасадарамі Польшчы і Еўразвяза.

27 лютага на паседжанні Рады міністраў замежных спраў краін ЕЗ у Бруселі ў так званы чорны спіс быў уключаны яшчэ 21 беларускі чыноўнік. Гэта прадстаўнікі судовай сістэмы і праваахоўных органаў. Іх прозвішчы павінныя быць апублікаваныя 29 лютага ў Афіцыйным журнале ЕЗ.

Першапачаткова ў спісе было 158 імёнаў. Пасля Рада ЕЗ неаднаразова пашырала гэты пералік, і цяпер уезд у Еўразвяз забаронены больш чым 200 беларускіх чыноўнікаў.

У сакавіку Рада міністраў ЕЗ разгледзіць поўны спіс беларускіх прадпрыемстваў і бізнесмэнаў, да якіх могуць быць ужытыя санкцыі ЕЗ, паведаміла Кэтрын Эштан.

Напісаць каментар 268

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках