27 лiстапада 2024, Серада, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гунар Віганд сустрэўся са сваякамі палітвязняў

7
Гунар Віганд сустрэўся са сваякамі палітвязняў

Па ягоных словах, пазіцыя Еўрапейскага заяза ў дачыненні да беларускіх палітвязняў застаецца нязменнай.

Аб гэтым дырэктар дэпартамента па пытаннях Расеі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешняга дзеяння ЕЗ Гунар Віганд заявіў 9 лютага на сустрэчы са сваякамі палітвязняў, паведаміла БелаПАН удзельніца сустрэчы Ірына Халіп, жонка кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Па ейных словах, у ходзе сустрэчы Віганд адзначыў, што пазіцыя ЕС у дачыненні да беларускіх уладаў па-ранейшаму застаецца жорсткай і прынцыповай.

«Ён запэўніў нас, што ЕЗ не будзе прымаць ніякіх паўмераў ў дачыненні да беларускай улады. У прыватнасці, у абмен на вызваленне кагосьці аднаго з палітвязняў. Нам, сваякам тых, хто сядзіць у турмах, ён паабяцаў, што ЕЗ па-ранейшаму будзе патрабаваць вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў», - распавяла Халіп.

Віганд, па ейных словах, таксама паведаміў, што 27 лютага на пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў ЕЗ будзе прапанавана пашырыць санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі.

Варта адзначыць, што сёння раніцай, на сустрэчы з прадстаўнікамі апазіцыі, Віганд паведаміў: у бліжэйшыя тыдні з турмаў могуць выйсці некаторыя палітвязні, у тым ліку знакавыя.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках