27 лiстапада 2024, Серада, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйскія апазіцыянеры - за байкот

17
Бабруйскія апазіцыянеры - за байкот

Бабруйскія палітычныя партыі і незалежныя прафсаюзы выступаюць за актыўны байкот «парламенцкіх выбараў».

Рада дэмакратычных сіл Бабруйска выступіла з адмысловай заявай.

У ёй дэмакратычныя сілы патрабуюць вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў, ўключэння ў выбарчыя камісіі прадстаўнікоў апазіцыі, адмены абмежаванняў на дзейнасць СМІ, партый і арганізацый, сходаў і мітынгаў.

«Мы вырашылі, што трэба людзям казаць насамрэч праўду, што выбараў няма і няма чаго туды хадзіць. І гэта мы будзем тлумачыць людзям і будзем заклікаць, каб яны наогул не ішлі на выбарчы ўчастак. Бо як толькі чалавек паставіць там подпіс, ягоны голас залічаць туды, куды трэба ўладам і таму кандыдату, які будзе ўнесены ў спіс Лукашэнкам. Толькі такія людзі змогуць прайсці, а тым больш у «палату прадстаўнікоў». Таму мы выступілі з такой пазіцыяй і будзем яе тлумачыць людзям падчас выбарчай кампаніі», - кажа адзін з падпісантаў заявы.

Заяву Рады дэмакратычных сіл Бабруйска пра пазіцыю актыўнага байкоту падпісалі прадстаўнікі АГП, БХД, БНФ, Маладой хрысціянскай дэмакратыі, сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада», руху «Гавары праўду», партыі «Справядлівы свет», незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках