2 лiстапада 2024, Субота, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У калоніі разгледзелі характарыстыку на Зміцера Бандарэнку

6
У калоніі разгледзелі характарыстыку на Зміцера Бандарэнку

Аднак вынікі разгляду будуць вядомыя толькі заўтра, 9 лютага.

8 лютага ў Магілёўскай калоніі № 15 засядала камісія па УДВ, якая разглядала характарыстыку палітвязня Зміцера Бандарэнкі.

1 лютага Зміцер Бандарэнка напісаў прашэнне аб памілаванні, і высновы камісіі могуць паўплываць на ягоны лёс, перадае «Радыё Свабода».

Паседжанне камісіі адбылося, але яе вынікі стануць вядомыя 9 лютага, паведамілі ў калоніі ў сярэдзіне дня:

«Тэлефануйце заўтра ў першай палове дня. Камісія будзе сёння, але позна скончыцца».

Жонка Зміцера Бандарэнкі Вольга дакладна не ведае, якое значэнне мае гэтая камісія для вырашэння пытання аб памілаванні. Яна не выключае і такога варыянту, што ейнага мужа атэстуюць на ўмоўна-датэрміновае вызваленне, у чым ўжо двойчы адмаўлялі:

«Яго ж могуць і не праз памілаванне вызваліць, калі ім загадаюць зверху, то цяпер могуць і атэставаць. Не выключаю і такой верагоднасці».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках