2 лiстапада 2024, Субота, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бел-чырвона-белы сцяг над Віцебскам (Фота)

18

Яго вывесілі ў знак салідарнасці з Сяргеем Каваленкам і ўсімі палітвязнямі.

8 лютага каля сямі гадзін раніцы ў Віцебску на асвятляльнай вышцы над чыгуначнымі шляхамі недалёка ад Полацкага рынка быў вывешаны нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе news.vitebsk.cc.

Па тэлефоне з рэдакцыяй «Народных навінаў Віцебску» звязаўся актывіст Тарас Сурган і заявіў, што гэтая акцыя здзейсненая ім разам з братам Алегам ў знакс алідарнасці са зняволеным Сяргеем Каваленкам і ўсімі палітвязнямі Беларусі.

На вышцы ў святле пражэктара сцяг пралунаў амаль да васьмі гадзін, пасля чаго ён быў зняты людзьмі ў цывільным.

Нагадаем, што Сяргей Каваленка знаходзіцца ў СІЗА і трымае галадоўку з 19 снежня 2011 года. Ён абвінавачваецца ва ўхіленні ад адбыцця пакарання - так званай «хатняй хіміі» - якое ён атрымаў за вывешванне 7 студзеня 2010 года бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках