27 лiстапада 2024, Серада, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заіка: Для павышэння заробкаў сілавікам уключаць друкаваны станок

20
Заіка: Для павышэння заробкаў сілавікам уключаць друкаваны станок

Учора Лукашэнка даручыў прапрацаваць пытанне павышэння грашовага забеспячэння не толькі ваеннаслужачых, але і супрацоўнікаў усяго сілавога блока.

Пра тое, адкуль возьмуцца сродкі на павышэнне заробкаў сілавым ведамствам, распавёў onliner.by незалежны эканаміст і палітолаг Леанід Заіка.

Лукашэнка на ўчорашняй нарадзе адзначыў, што ў дзвюх краін практычна агульнае войска і перад ім стаяць аднолькавыя задачы. Але памер грашовага забеспячэння ваенных Беларусі і Расеі адрозніваецца.

Калі прывесці канкрэтныя лічбы, то ў сярэднім заробак беларускага лейтэнанта знаходзіцца ў раёне 2-2,5 млн рублёў, у той час як ягоны расейскі калега зарабляе каля 50 тыс. расейскіх рублёў (14 млн. беларускіх па сённяшнім курсе). Такім чынам, мяркуецца павялічыць матэрыяльнае забеспячэнне ваеннаслужачых і прадстаўнікоў іншых сілавых ведамстваў Беларусі прыблізна ў 6-7 разоў.

Леанід Заіка лічыць, што гэта рашэнне не мае пад сабой эканамічнай падставы. «Ёсць 3 варыянты рэалізацыі даручэння прэзідэнта. Першы - шляхам скарачэння колькасці ўзброеных сіл і матэрыяльна-тэхнічнай базы, вызваленыя сродкі накіраваць на павышэнне заробкаў вайскоўцаў. Бо Беларусі вялікае войскані не патрэбнае», - упэўнены эксперт.

«Калі Беларусь разглядаецца Расеяй як ўласная ваенная пляцоўка, то магчымы другі варыянт. Калі ўсе выдаткі на ўтрыманне узброеных сілаў Беларусі бярэ на сябе Расея», - распавядае Леанід Заіка.

«І, нарэшце, трэці варыянт прадугледжвае адмову нашых усходніх партнёраў ад заманлiвай прапановы па ўтрыманні беларускага войска. Тады можна будзе проста дадрукаваць неабходную суму. І хоць з пункту гледжання эканомікі гэта цалкам непрымальна, аднак тут пачынаюць ўлічвацца іншыя - неэканамічныя - фактары», - заключае эканаміст.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках