26 лiстапада 2024, aўторак, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўвядуць адказнасць за заклікі да санкцый?

178
У Беларусі ўвядуць адказнасць за заклікі да санкцый?

Улады Беларусі прадэманстравалі, наколькі яны панічна баяцца ўвядзення міжнародных санкцый.

У Беларусі разглядаюць магчымасць увесці адказнасць, у тым ліку крымінальную, у адносiнах да асоб, якія заклікаюць увесці санкцыі супраць нашай краіны. Пра гэта TUT.BY паведаміла ананімная крыніца, блізкая да кіраўніцтва краіны.

Трэба адзначыць, што заканадаўства Беларусі прадугледжвае крымінальную адказнасць за дыскрэдытацыю дзяржавы. Адпаведны артыкул (3691) быў унесены ў Крымінальны кодэкс у снежні 2005 года.

Так, за «прадастаўленне замежнай дзяржаве, замежнай або міжнароднай арганізацыі загадзя ілжывых звестак аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным ці міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы грамадзянаў у Рэспубліцы Беларусь, што дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь або яе органы ўлады (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь)» прадугледжанае пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін да шасці месяцаў або пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

Акрамя таго, КК Беларусі прадугледжвае пакаранне за паклёп у дачыненні да прэзідэнта (367), абразу прэзідэнта (368), а таксама за абразу прадстаўніка ўладаў (369).

Напісаць каментар 178

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках