1 лiстапада 2024, Пятніца, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анастасія Палажанка: Вяртанне амбасадараў - толькі пасля вызвалення палітвязняў

20
Анастасія Палажанка: Вяртанне амбасадараў - толькі пасля вызвалення палітвязняў

Самым моцным крокам ЕЗ магло б стаць рашэнне не вяртаць амбасадараў у Менск да вызвалення палітвязняў, лічыць Анастасія Палажанка.

Былая палітзняволеная Анастасія Палажанка пракаментавала ў сваім блогу дыпламатычную «халодную вайну», піша сайт «Маладога Фронту».

«У такіх выпадках часта кажуць: «Упс!». Але пры гэтым сам Лукашэнка падштурхнуў Еўропу да радыкальных дзеянняў і поўнай кансалідацыі, на што яна ніколі не магла быць здольная. Славенію і Латвію цяпер «адфядучаць» у калідорах Еўрапарламента і пагавораць па-мужчынску ці па-беларуску, але відавочна не па-еўрапейску. Цяпер самае важнае - не адступіцца. І самым моцным крокам ЕЗ магла б стаць заява аб тым, што да вызвалення палітвязняў амбасадары не вернуцца ў Менск. Палітвязні або радыкалізацыя працэсаў. Пытанне: гэта было спланавана ўладамі як развязка падзей або проста алагічнае глупства - невядома. Але калі ЕЗ зойме жорсткую пазіцыю, падаецца, у мяне асабіста з'явіцца больш шанцаў убачыць Зміцера Дашкевіча (жаніха Анастасіі. - Рэд.) дома.

Калі зараз краіны ЕЗ максімальна палегчаць сістэму атрымання віз для беларусаў або падчас канфлікту дэманстратыўна адменяць плату за іх, гэты крок расплюшча беларусам вочы - супраць чаго выступае ЕЗ і на чыім баку знаходзіцца. Прынясе разуменне, хто насамрэч адстойвае іх інтарэсы. А галоўнае - пазбавіць магчымасці Лукашэнку зрабіць беларусаў закладнікамі ягонай вайны. А апазіцыянеры патрываюць з гэтым спісам, перажывем», - напісала Анастасія Палажанка.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках