У Зміцера Бандарэнкі пагоршыўся стан здароўя
10- 29.02.2012, 16:40
Жонка каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Зміцера Бандарэнкі атрымала ад мужа ліст, з якога вынікае, што ў палітвязня зноў абвастрыліся хваробы.
«Нягледзячы на гэта, адміністрацыя магілёўскай калоніі падае відавочна недастатковую дапамогу майму мужу», - сказала Вольга Бандарэнка «Радыё Рацыя».
- Піша, што быў вялікі агляд. Было вельмі цяжка, доўга стаялі, прастыў. Раніцай пайшоў у санчастку, дзе яму далі лекі. Калі ён папрасіў легчы ў санчастку, то яму адмовілі. Але пасля яго ўсё ж паклалі, напэўна, яму стала вельмі дрэнна.
Акрамя таго, адзначае Вольга Бандарэнка, у апошні час ўзмацнілася інфармацыйная ізаляцыя ейнага мужа. Калі раней ад Зміцера Бандарэнкі прыходзілі лісты на палітычныя ці філасофскія тэмы, якія публікаваліся на сайтах ці ў газетах, то зараз Вольга Бандарэнка атрымлівае лісты ў асноўным на бытавыя тэмы.