Пуцін не стаў умешвацца
238- 29.02.2012, 14:29
Прэм'ер РФ не зрабіў сёння сюрпрызу, выказаўшы падтрымку Лукашэнку ў супрацьстаянні з Еўразвязам па пытанні санкцый.
«Што тычыцца санкцый, вы ведаеце нашае агульнае стаўленне да ўсялякіх санкцый. Як правіла, яны, як мінімум, неэфектыўныя», - сказаў сёння Пуцін на сустрэчы з даверанымі асобамі.
«Сумныя падзеі ў той жа Лівіі, Іраку кажуць пра тое, што якія б санкцыі не ўжывалі, потым гэта ўсё прыводзіць да інтэрвенцыі. Гэта, вядома, элемент сілавога ціску», - падкрэсліў ён.
Разам з тым, Пуцін заявіў, што не разглядае санкцый супраць Беларусі як санкцыі супраць Мытнага саюза або АЭП.
«Санкцыі не з'яўляюцца замахам на Мытны саюз, на Адзіную эканамічную прастору», - цытуюць Пуціна расейскія СМІ. - «Гэта чыста ўзаемаадносінып алітычнага характару паміж Еўразвязам і Беларуссю».
«Мы шкадуем аб гэтым, спадзяемся, што рана ці позна нармалізацыя наступіць паміж Еўразвязам і Беларуссю, але гэта ніяк не паўплывае на ход нашых інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы», - закрыў тэму расейскі прэм'ер.