26 лiстапада 2024, aўторак, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сікорскі абмяркуе сітуацыю ў Беларусі з Хілары Клінтан

18
Сікорскі абмяркуе сітуацыю ў Беларусі з Хілары Клінтан

Беларускае пытанне не планавалася да перамоваў, аднак у сувязі з апошнімі падзеямі парадак дня будзе дапоўнены.

7 сакавіка міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў Вашынгтоне сустрэнецца з дзяржсакратаром ЗША Хілары Клінтан у Вашынгтоне, каб абмеркаваць пытанні бяспекі і польска-амерыканскага двухбаковага супрацоўніцтва, піша «Народная воля».

Беларускае пытанне не планавалася да перамоваў, аднак, мяркуючы па ўсім, у сувязі з апошнімі падзеямі парадак дня будзе дапоўнены. Нагадаем, што афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Марк Тонар заявіў, што дыпламатычны скандал, ініцыяваны Менскам, «паглыбляе самаізаляцыю Беларусі».

Што тычыцца Радаслава Сікорскага, то ён выказаў свой ​​падыход да палітыкі па беларускім пытанні максімальна зразумела: «Болей за большае, меней за меншае».

«Як толькі лібералізаваны рэжым, мы прапануем дапамогу. Калі ён вяртаецца да рэпрэсій, мабілізуем увесь Звяз. Беларусы выбіраюць».

Еўразвяз мабілізаваўся...

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках