Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны падтрымаў Дашкевіча (Відэа)
7- 28.02.2012, 14:35
Народны дэпутат Украіны Аляксандр Доній выступіў з відэазваротам ў падтрымку беларускага палітвязня Зміцера Дашкевіча.
Відэазварот быў зроблены ў межах інфармацыйнай кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў, якую ва Украіне праводзіць міжнародная арганізацыя Цэнтр «Супрацоўніцтва без межаў».
Для ўкраінцаў у канцы роліка размяшчаецца адрас, на які Зміцеру Дашкевічу можна напісаць ліст.
Нагадаем, што першым удзельнікам кампаніі стаў былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны. У сваім звароце ён выказаў словы падтрымкі Андрэю Саннікаву, Зміцеру Дашкевічу, Зміцеру Бандарэнку і іншым беларускім палітвязням.