2 лiстапада 2024, Субота, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маркус Лёнінг: Рэпрэсіі супраць беларусаў павінныя спыніцца

3
Маркус Лёнінг: Рэпрэсіі супраць беларусаў павінныя спыніцца

Упаўнаважаны ФРГ па правах чалавека Маркус Лёнінг асудзіў прысуд, вынесены 24 лютага Сяргею Каваленку.

«Я рэзка асуджаю палітычна матываваны прысуд, вынесены Сяргею Каваленку, і патрабую яго неадкладнага вызвалення. Я патрабую таго ж для ўсіх іншых палітвязняў у Беларусі. Яны павінныя быць неадкладна вызваленыя і рэабілітаваныя», - цытуе Лёнінга прэс-служба амбасады Германіі ў Менску.

«Мы стаім на баку тых, хто выступае ў Беларусі за свабоду і правы чалавека. Працяглыя рэпрэсіі супраць іх павінныя спыніцца», - падкрэсліў нямецкі палітык.

Нагадаем, у пачатку лютага Маркусу Лёнінгу было адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь. Упаўнаважаны па правах чалавека планаваў сустрэцца з беларускімі палітвязнямі, якія знаходзяцца ў турмах, у тым ліку з праваабаронцам Алесем Бяляцкім, а таксама перадаць Аляксандру Лукашэнку ліст ад кіраўніка МЗС Германіі Гіда Вестэрвеле з заклікам «гуманітарна вырашыць» шэраг прыватных выпадкаў (меркавалася, што гаворка ідзе пра памілаванні). Беларускія ўлады адмовілі нямецкаму палітыку ва ўездзе, заявіўшы, што не бачаць неабходнасці ў такім візіце.

24 лютага суд Першамайскага раёна Віцебска пад старшынствам Алены Жук прысудзіў Сяргея Каваленку да двух гадоў і аднаго месяцу пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Актывіст апазіцыі абвінавачваецца ва ўхіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК). Гаворка ідзе аб пакаранні, якое было вынесена Каваленку ў маі 2010 года за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска. Адразу пасля затрымання 19 снежня мінулага года і Каваленка абвясціў галадоўку пратэсту.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках