26 лiстапада 2024, aўторак, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Кобец: Беларусь купіла вета Славеніі

15
Уладзімір Кобец: Беларусь купіла вета Славеніі

Кіраўнік выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава пракаментаваў лабіраванне Славеніяй інтарэсаў беларускага алігарха Юрыя Чыжа.

«Уражвае тое, што вета на ўключэнне Чыжа ў «чорны спіс» наклала краіна, якая зусім нядаўна ўступіла ў Еўрапейскі Звяз, краіна, якая прайшла праз жахі праўлення Мілошавіча, якая адстаяла сваю незалежнасць, адбіўшы ўзброены напад ягонага войска.

То бок дэмакратычныя каштоўнасці, якія гэтая дзяржава прыняла, уступаючы ў Еўрапейскі Звяз, на паверку апынуліся не такімі ўжо і важнымі для цяперашняга кіраўніцтва Славеніі, як толькі гаворка зайшла пра грошы.

Пры гэтым кошт пытання - выйграны славенскай кампаніяй сумнеўны тэндэр, забяспечаны беларускім бокам як раз з мэтай «купіць» вета гэтай краіны на пашырэнне санкцый з боку ЕЗ», - заявіў Уладзімір Кобец сайту charter97.org.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках