26 лiстапада 2024, aўторак, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кульгавыя качкі» супраць санкцый

129
«Кульгавыя качкі» супраць санкцый

Беларускі дыктатар і сыходзячы прэзідэнт Расеі зрабілі заяву па Беларусі.

«Дзеючы ў духу агульнага падыходу, узгодненага паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Федэрацыяй, а таксама з улікам неаднаразовых заяваў ЗША і Еўрапейскага звяза аб магчымасці ўжывання эканамічных абмежаванняў у адносінах да Рэспублікі Беларусь», кіраўнікі Беларусі і Расейскай Федэрацыі «пацвярджаюць недапушчальнасць выкарыстання мер эканамічнага ціску альбо прымусу у міждзяржаўных адносінах».

«Падобныя меры ствараюць штучныя бар'еры ў гандлі, неабгрунтаваныя перашкоды эканамічнаму ўзаемадзеянню суб'ектаў гаспадарання, ушчамляюць законныя інтарэсы эканамічнай бяспекі дзяржаваў, што можа нанесці шкоду прадуктыўнаму ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву, развіццю інтэграцыйных працэсаў на Еўразійскім кантыненце. Гэта будзе мець негатыўныя наступствы, перш за ўсё, для простых грамадзянаў», - гаворыцца ў заяве.

Кіраўнікі Беларусі і Расейскай Федэрацыі «цвёрда перакананыя, што толькі раўнапраўны і паважлівы дыялог будзе спрыяць ўрэгуляванню міжнародных рознагалоссяў, і выступаюць за адмову ад любых дзеянняў, якія перашкаджаюць такому дыялогу».

Напісаць каментар 129

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках