27 лiстапада 2024, Серада, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутатка Рады Украіны падтрымала Мікалая Статкевіча

5
Дэпутатка Рады Украіны падтрымала Мікалая Статкевіча

Дэпутатка парламента Украіны, старшыня Украінскай сацыял-дэмакратычнай партыі Наталля Каралеўская выказала падтрымку палітвязню Мікалаю Статкевічу.

Наталля Каралеўская, лідарка УСДП, народная дэпутатка Украіны (фракцыя «БЮЦ-Бацькаўшчына») накіравала ліст беларускаму палітычнаму вязню, лідэру Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), былому кандыдату ў прэзідэнты Беларусі Мікалаю Статкевічу. У лісце яна выказала сваю павагу і падтрымку змагару за свабоду і дэмакратыю ў Рэспубліцы Беларусь з боку ўкраінскіх сацыял-дэмакратаў.

«Мы, украінскія сацыял-дэмакраты абураныя бесчалавечным ціскам на Вас з боку ўладаў. Рашэнне суда аб узмацненні жорсткасці пакарання нагадала нам тое, што рабілі з многімі выдатнымі украінскімі змагарамі за свабоду і дэмакратыю ў Савецкім Саюзе. Ваш гераічны супраціў дыктатарскаму рэжыму выклікае павагу і падтрымку не толькі ва Украіне, але і ва ўсёй Еўропе», - адзначыла ў сваім лісце Наталля Каралеўская.

Яна перакананая, мужны супраціў Мікалая Статкевіча дыктатарскаму рэжыму з'яўляецца вельмі важным крокам на шляху да свабоднай і дэмакратычнай Беларусі. «Мы салідарныя з Вамі і іншымі беларускімі палітвязнямі. Я і мае калегі будуць выкарыстоўваць любую магчымасць, каб дамагчыся Вашага вызвалення», - падкрэсліла лідарка УСДП.

«Мы будзем уважліва сачыць за Вашым лёсам у турме, і інфармаваць украінскую грамадскасць і нашых міжнародных партнёраў аб Вашай сітуацыі. Верым, што хутка ўбачым Вас на волі. Гэтак жа, як і Вашу Радзіму», - рэзюмавала Наталля Каралеўская.

Нагадаем, Мікалай Статкевіч быў затрыманы ў ноч з 19 на 20 снежня 2010 года пасля масавых акцый пратэсту апазіцыі ў цэнтры Менску супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў-2010. Затрыманаму пагражала да 15 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю масавых беспарадкаў. 11 студзеня 2011 года міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Статкевіча вязнем сумлення.

26 мая 2011 года Мікалай Статкевіч быў асуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 12 студзеня 2012 года па ініцыятыве адміністрацыі выпраўленчай калоніі, якая лічыць, што Статкевіч мае намер «весці далей злачынны лад жыцця», яго прызналі злосным парушальнікам рэжыму. У выніку Мікалаю Статкевічу ў судовым парадку былі змененыя ўмовы утрымання на больш жорсткія на бліжэйшыя тры гады без права абскарджання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках