26 лiстапада 2024, aўторак, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мальта ўводзіць санкцыі за гандаль з Пефціевым

118
Мальта ўводзіць санкцыі за гандаль з Пефціевым

МЗС Мальты ўводзіць крымінальнае пакаранне за ігнараванне санкцый ЕЗ у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу беларускіх чыноўнікаў і прадпрымальнікаў.

У прыватнасці, гэта тычыцца гандлёвых адносінаў з беларускім алігархам Уладзімірам Пефціевым, які з'яўляецца гандлёвым дырэктарам зарэгістраванай на Мальце ў лютым 2010 года кампаніі Samuel International.

Парушальнікам санкцый ЕЗ пагражае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 116,47 тыс. еўра або турэмнага зняволення на тэрмін да пяці гадоў, паведамляе Тэлеграф са спасылкай на MaltaToday.

Між тым Сэвіор Каучы, кіраўнік CAC Fiduciary, якая з'яўляецца асноўным уладальнікам акцый Samuel International, адмовіўся ад якіх-небудзь каментароў наконт магчымых наступстваў санкцый. Ён таксама адмовіўся даць кантакт Уладзіміра Пефціева для каментара. «Ён нічога не будзе каментаваць», - адзначыў ён перад тым, як пакласці слухаўку.

Уладзімір Пефціеў пражывае на Мальце з 2005 года і магчыма мае двайное грамадзянства. Алігарх таксама меў намер стаць ганаровым консулам Беларусі на Мальце, і ў красавіку 2011 года ягоныя паўнамоцтвы высока адзначылі гандлёва-прамысловая палата і палата сярэдняга і малога бізнесу Мальты. Аднак у чэрвені 2011 года МЗС Мальты адхіліў прапанову Уладзіміра Пефціева.

Рада міністраў замежных спраў краін Еўразвяза 20 чэрвеня прыняла рашэнне пашырыць візавыя і эканамічныя санкцыі ў дачыненні да прадстаўнікоў беларускіх уладаў, якіх у ЕЗ лічаць датычнымі да «палітычных рэпрэсій пасля выбараў 19 снежня». Сярод іншых пад санкцыі патрапіў блізкі да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі бізнесмэн Уладзімір Пефціеў.

У ЕЗ яго лічаць галоўным эканамічным дарадцам беларускага прэзідэнта і «фінансавым спонсарам рэжыму Лукашэнкі».

У сваю чаргу 12 жніўня Пефціеў падаў 4 пазовы супраць Рады ЕЗ: адзін ад яго як ад фізічнай асобы, тры - ад кампаній, уладальнікам або саўладальнікам якіх ён з'яўляецца.

Напісаць каментар 118

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках